Паведамляецца, што будзе распрацаваны аптымізаваны падыход, які цалкам будзе залежаць ад статусу вандроўніка, а не ад краіны адпраўлення. Гэта азначае адмену так званага «чорнага спісу» краін, грамадзян якіх дазволяць свабодна прапускаць на тэрыторыю ЕС.
Еўракамісія адзначае, што частыя абнаўленні спісу абцяжарваюць планаванне падарожжаў, а новыя правілы зробяць сістэму больш зразумелай.
«З ростам маштабаў вакцынацыі ва ўсім свеце таксама мае сэнс адмяніць абмежаванні на паездкі на аснове статусу чалавека, а не краіны, з якой ён прыехаў. Гэта змяненне адбудзецца толькі з 1 сакавіка 2022 года, каб даць краінам, якія не ўваходзяць у ЕС, час для далейшага павышэння паказчыкаў вакцынацыі. Гэта таксама будзе залежаць ад папярэдняй ацэнкі сітуацыі з вакцынацыяй за межамі ЕС», — гаворыцца ў заяве.
Таксама ўдакладняецца, што тыя, хто атрымаў вакцыну, ухваленую Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, але не Еўрапейскім агенцтвам па лекавых сродках, павінны будуць прад'яўляць адмоўныя тэсты на COVID.
Раней паведамлялася, што Еўрасаюз з 10 студзеня прапануе змяніць правілы ўезду, скараціўшы тэрмін дзеяння сертыфіката аб вакцынацыі ад COVID да 9 месяцаў.





