Фота Аляксандра Уладыкі

Фота Аляксандра Уладыкі

У выніку вырашылі, што вінаватыя спекулянты, якія ствараюць ажыятажны попыт перад Новым годам.

Бо пуціна на Далёкім Усходзе прызнаная паспяховай і нібыта цэны павінны былі пайсці ўніз.

Беларусь у трэндзе. Бляшанка мясцовай ікры «Сав'ет» у мінулым годзе каштавала крыху больш за 15 рублёў, цяпер — амаль 30, піша Onliner.by.

Даражэе ўсё. Вырасла ў цане і чырвоная рыба. 

Беларускі вытворца таго «Cав'ета» («Санта-Брэмар») пацвердзіў: цэны растуць.

«Традыцыйна напярэдадні навагодніх святаў рэгулярныя палічныя цэны на гатовую прадукцыю фармуюцца па выніках пуціны, — распавёў Onlíner намеснік дырэктара па збыце «Санта-Брэмар» Яраслаў Бандарчук. — Ласосевая пуціна — гэта вылаў рыбы ласосевых парод цягам лета і пачатку восені, калі рыба з мора заходзіць на нераст у рэкі. Аб'ём вылаву ў гэтую пару фактычна супадае з аб'ёмам рынку на цэлы наступны год. Кошт сыравіны усталёўваецца пастаўшчыкамі ў залежнасці ад колькасці вылаўленай рыбы. У выпадку дэфіцыту — цэны ўзрастаюць, у выпадку прафіцыту — наадварот».

Усё, што цяпер ёсць на паліцах магазінаў, — гэта пуціна 2021 года.

За год (з лістапада па лістапад) аптовыя цэны на чырвоную рыбу выраслі на 12%, на чырвоную ікру — да 56%.

«Што тычыцца нашай ікры, то павышэнне цаны ў гандлёвай сетцы «Санта» склала больш за 50% у адносінах да лістапада 2020 года. Гэтае падаражанне звязанае з ростам коштаў на сыравіну, матэрыялы і дастаўку», — удакладніў Бандарчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0