БелТА

БелТА

Ідэю прыёму Нямеччынай мігрантаў, якія сабраліся на беларуска-польскай мяжы, адкідае амаль палова жыхароў краіны. У ходзе апытання, праведзенага сацыялагічным інстытутам YouGov, 45 працэнтаў удзельнікаў не пагадзіліся з тым, каб дазволіць хоць бы частцы гэтых мігрантаў прыехаць у Нямеччыну, каб там разгледзелі іх хадайніцтвы пра прытулак. Вынікі апытання былі апублікаваныя ў суботу.

Усяго дзевяць працэнтаў рэспандэнтаў згодныя, каб гэтыя людзі прыбылі ў Нямеччыну і іх хадайніцтвы аб прытулку былі разгледжаны без якіх-небудзь папярэдніх умоў. 21 працэнт немцаў пагадзіўся б на ўезд мігрантаў толькі ў тым выпадку, калі частку людзей з гэтай групы прымуць іншыя краіны ЕС. Яшчэ 18 працэнтаў апытаных выступілі за прыём толькі тых мігрантаў з беларуска-польскай мяжы, якія бягуць з зоны баявых дзеянняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0