AP

«Падобна на тое, што «амікрон» распаўсюджваецца вельмі хутка і можа перадавацца паміж людзьмі, якія атрымалі абодва кампаненты вакцыны», — адзначыў ён.

Джонсан таксама паведаміў, што Вялікабрытанія ўводзіць абавязковы ПЛР-тэст для ўсіх хто ўязджае ў краіну і самаізаляцыю да атрымання адмоўнага выніку. Таксама ўводзіцца абавязковая 10-дзённая ізаляцыя для тых, у каго ёсць падазрэнне на заражэнне амікрон-штамам.

Раней паведамлялася, што ў Брытаніі зафіксаваныя выпадкі новага штама, выяўленага ў ПАР. Таксама штам выяўлены ў Нямеччыне, Бельгіі і Чэхіі. Эпідэміёлагі ЗША і Расіі прагназуюць, што вірус хутка распаўсюдзіцца па ўсім свеце.

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?