Цяпер праваабаронцы пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Рабкова знаходзіцца ў зняволенні больш за 14 месяцаў і адмаўляецца даваць паказанні.

Раней яна паведамляла сваякам у лістах, што супрацоўнікі міліцыі «паабяцалі» ёй тэрмін «паміж Бабарыкам і Калеснікавай».

Спіс артыкулаў:

  • ч. 1 арт. 293 (Арганізацыя масавых беспарадкаў)
  • ч. 1 арт. 13 да ч. 2 арт. 293 (Падрыхтоўка і наўмыснае стварэнне ўмоў да ўдзелу ў масавых беспарадках)
  • ч. 3 арт. 293 (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, а роўна фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці)
  • ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак)
  • ч. 3 арт. 361 (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт)
  • ч. 1 арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання)
  • ч. 1 арт. 285 (Кіраўніцтва злачыннай арганізацыяй)
  • ч. 3 арт. 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці групай асоб)
  • ч. 2 арт. 339 (Злоснае хуліганства)
  • ч. 3 арт. 339 (Асабліва злоснае хуліганства)
  • арт. 341 (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці)
  • ч. 3 арт. 218 (Наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці, учыненыя арганізаванай групай)
  • ч. 2 арт. 295-3 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якія заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў, учыненыя групай асоб)
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0