Вялікабрытанія, што пацвердзіла першыя два выпадкі, у суботу зрабіла больш жорсткімі свае правілы па нашэнні масак і тэставанні людзей, якія прыбылі з-за мяжы.
Выпадкі новага штама былі пацверджаны ў суботу ў Германіі і Італіі, а Бельгія, Ізраіль і Ганконг таксама паведамілі, што гэты варыянт быў знойдзены ў людзей, якія прыбылі ў краіну.
Міністэрства аховы здароўя нямецкай зямлі Баварыя абвясціла аб двух пацверджаных выпадках у людзей, якія прыбылі ў аэрапорт Мюнхена 24 лістапада. Гэтыя людзі цяпер знаходзяцца на ізаляцыі.
У Італіі Нацыянальны інстытут аховы здароўя паведаміў, што выпадак новага варыянта быў знойдзены ў Мілане ў чалавека, які прыехаў з Мазамбіка.
Чэшскія органы аховы здароўя таксама заявілі, што вывучаюць выпадак гэтага варыянта ў чалавека, які знаходзіўся ў Намібіі.
Таксама штам зафіксавалі ў Аўстраліі.
Новы варыянт каранавіруса выклікаў глабальную трывогу, ён лічыцца патэнцыйна больш небяспечным, паколькі ў ім больш мутацый, чым у дэльты.





