Акцыя па вакцынацыі незарэгістраваным прэпаратам ад COVID-19 была спыненая 27 лістапада. Паводле падлікаў праваахоўных органаў, прышчапіцца ў аэрапорце збіраліся больш за 200 чалавек. Да прыбыцця паліцыі зрабіць прышчэпку паспелі 50 чалавек. Паліцыянты канфіскавалі ўзоры вакцыны, выкарыстаныя шпрыцы і спісы вакцынаваных, а таксама перапісалі асабістыя звесткі прысутных.

Стваральнікам прэпарата з'яўляецца нямецкі бізнэсмен і медык Вінфрыд Штэкер, якому належыць аэрапорт Любека. Ён самастойна распрацаваў уласную вакцыну ад каранавіруса вясной 2020 года, аднак не здолеў яе зарэгістраваць.

Пры гэтым іншыя дактары пацвярджалі эфектыўнасць вакцыны Штэкера і выявілі антыцелы ў добраахвотнікаў, якія выпрабавалі гэты прэпарат.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?