Гэта наступныя артыкулы: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем) і ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Арцёму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі, паведамляюць праваабаронцы.

На пачатку судовага працэсу суддзя Алена Шылько па хадайніцтве пракурора вырашыла праводзіць судовае разбіральніцтва па справе ў закрытым рэжыме, бо «ў матэрыялах справы маюцца звесткі аб інтымным баку жыцця абвінавачанага, а таксама інфармацыя з тэлеграм-канала, прызнаная экстрэмісцкай». 

Палітвязню ставіцца ў віну адміністраванне тэлеграм-канала «Мая краіна Беларусь», тэлеграм-чата, а таксама ўдзел у Маршы «Народнага ўльтыматума» 25 кастрычніка мінулага года.

Арцёму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Першы раз яго затрымалі пасля Маршу пенсіянераў у мінулым годзе, збілі і арыштавалі на 15 сутак паводле «народнага» артыкула 24.23 КаАП.

Другі раз Арцёма затрымалі сёлета напярэдадні Дня волі — 24 сакавіка. Раніцай у інтэрнат да яго прыйшлі сілавікі — падставай стаў бел-чырвона-белы сцяг, які, паводле іх інфармацыі, хтосьці вывесіў у пакоі. Усіх студэнтаў паклалі на падлогу і закавалі ў кайданкі, але забралі толькі Арцёма. Яго арыштавалі спачатку адміністрацыйна. Асудзілі на 25 сутак па арт. 24.23 КаАП, але потым выставілі абвінавачванне па крымінальным артыкуле за «стварэнне або кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0