Стайня — помнік гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Яна ўваходзіць у комплекс сядзібы Пуслоўскіх у Альбярціне. Стайня, як і сам палац, флігель, шэраг прадпрыемстваў былі пабудаваныя ў першай палове XIX стагоддзя. Тады ў Альбярціне побач быў закладзены і вялікі парк з рэдкімі пародамі дрэў.
Пасля Другой сусветнай вайны палац і стайня Пуслоўскіх належалі Слонімскаму кардонна-папяроваму заводу. Потым у стайні зрабілі моладзевы цэнтр адпачынку, а ў апошні час яна пуставала.





