40-гадовую жанчыну затрымалі 28 верасня пасля перастрэлкі ў кватэры, падчас якой загінуў яе муж Андрэй Зельцэр і супрацоўнік КДБ. Цяпер яна ўтрымліваецца за кратамі.

У той дзень супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі ў межах правядзення спецыяльных мерапрыемстваў «па адпрацоўцы адрасоў, у якіх маглі знаходзіцца асобы, датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці», трапілі з пашкоджаннем дзвярэй у кватэру Марыі Успенскай, дзе адзін з іх загінуў у перастрэлцы з мужам Марыі Успенскай — Андрэем Зельцэрам.

Паводле распаўсюджаных Следчым камітэтам звестак, затрыманне Марыі Успенскай было звязанае з падазрэннем ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ. Разам з тым, відэасюжэт з кватэры пацвярджае той факт, што непасрэднай ролі ў той перастрэлцы Марыя Успенская не выконвала, толькі ажыццяўляла відэаздымку дзеянняў мужа; іншыя акалічнасці таго здарэння выключаюць абгрунтаваныя абвінавачванні ў любых формах саўдзелу паводле папярэдняй змовы, пішуць праваабаронцы.

Агульная колькасць палітвязняў склала 891.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру