Benoit Tessier / Panoramic

Месі стаў уладальнікам «Залатога мяча» ў рэкордны сёмы раз. Яшчэ пяць разоў гэтую ўзнагароду атрымліваў Крышціяну Раналду, па тры разы — Мішэль Плаціні, Марка ван Бастэн і Ёхан Кройф.

Цырымонія прайшла ў парыжскім тэатры «Шатле». Там таксама абвясцілі ўладальніка жаночага «Залатога мяча». Узнагароду атрымала футбалістка Алексія Пуцельяс, якая выступае за «Барселону» і зборную Іспаніі.

Новы прыз найлепшага форварда года выйграў Роберт Левандоўскі («Баварыя»). Прыз найлепшаму маладому гульцу года атрымаў паўабаронца «Барселоны» Педры, які 25 лістапада адзначыў 19-годдзе. Прэмію імя Льва Яшына — прыз найлепшаму варатару — уручылі італьянскаму футбалісту Джанлуіджы Данарума.

У 2020 годзе «Залаты мяч» упершыню з 1956 года не ўручалі з-за пандэміі каранавіруса.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?