У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
Цяпер атмасферны ціск у сталіцы складае 718 мм ртутнага слупка. Гэта на 25 мм ніжэй за кліматычную норму.
«Аднак гэта не з'яўляецца рэкордна нізкім паказчыкам у параўнанні з аналагічнай датай мінулых гадоў», — распавялі сіноптыкі.
Згодна з прагнозам Белгідрамета, сёння на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, мокры снег, па поўначы краіны — моцны снег. Месцамі чакаецца завіруха.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ