Паводле абвінавачвання, жанчына «натхняючы сваімі паводзінамі навакольных з мэтай падахвочвання ў іх пачуцця неабходнасці ўдзелу ў паказаным несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, парушала ўмовы адпачынку і побыту грамадзян, дэманстравала свой намер аказаць відавочнае непадпарадкаванне».

Суддзя Вольга Бекушава прызначыла пакаранне на паўгода меншае за тое, што прасіла дзяржабвінаваўца: 1,5 года «хатняй хіміі».

Жыхароў Гродна працягваюць судзіць за ўдзел у «Маршы адзінства», які адбыўся ў горадзе летась 6 верасня. Праз год, 6 верасня 2021-га, у Гродне адбыліся дзясяткі затрыманняў удзельнікаў таго марша. І цяпер суды адзін за адным выносяць абвінаваўчыя прысуды ў дачыненні да гэтых людзей, нагадваюць праваабаронцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру