З СІЗА КДБ у турэмны шпіталь перавялі лідара партыі БНФ Рыгора Кастусёва, якога затрымалі ў красавіку разам з Аляксандрам Фядутам і Юрасём Зянковічам. Усіх трох абвінавачваюць у падрыхтоўцы да «замаху» на Лукашэнку, паведамляе «Радыё Свабода».

«Кастусёў шпіталізаваны, яго рыхтуюць да аперацыі», — распавяла адвакатка палітвязня Інэса Аленская.

У верасні з'явілася інфармацыя аб пагаршэнні стану здароўя Рыгора Кастусёва: у яго падазрэнне на анкалогію і патрэбная тэрміновая аперацыя, як казала яго дачка. Таксама ў верасні Кастусёў перанёс кавід.

Нядаўна стала вядома, што на маёмасць Рыгора Кастусёва наклалі арышт. У спіс увайшлі дзве кватэры — сямʼі і бабулі, лецішча і машына.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру