Фота: AFP

Распавядаючы пра падзеі ў лістападзе 2007 года, Саакашвілі заявіў, што за выступамі апазіцыі нібыта стаяла Расія. Пры гэтым экс-прэзідэнт спаслаўся на тагачасныя размовы з Лукашэнкам.

Лукашэнка нібыта распавёў Саакашвілі, што расійскі лідар Уладзімір Пуцін заяўляў аб хуткім станаўленні прэзідэнтам Бадры Патаркацышвілі — расійска-грузінскага бізнэсмена і найбліжэйшага партнёра Барыса Беразоўскага. Да гэтай размовы «тры генералы ФСБ выехалі ў Мінск і сустрэліся там з Патаркацышвілі», падгаворваючы зладзіць у Тбілісі дзяржаўны пераварот, запэўніў Саакашвілі.

«Гэта было на пачатку верасня 2007 года, а ў лістападзе Патаркацышвілі выступіў на вялікім мітынгу ў Тбілісі. Неўзабаве мітынгі прынялі небяспечны характар, і МУС было вымушанае ўжыць сілу», — узгадаў экс-прэзідэнт.

Раніцай 29 лістапада Міхаіла Саакашвілі даставілі ў суд на пасяджэнне па справе аб жорсткім разгоне мітынгу 7 лістапада 2007 года. Былога прэзідэнта Грузіі абвінавачваюць у датычнасці да сілавых дзеянняў паліцыі і спецслужбаў, у выніку якіх сотні ўдзельнікаў пратэстнай акцыі патрапілі ў бальніцы з сярэднімі і цяжкімі траўмамі.

Падчас пасяджэння Саакашвілі адмовіўся прызнаваць абвінавачванне пракуратуры і грузінскае правасуддзе, параўнаўшы яго з «загадзя напісанай камедыяй».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна