Вользе выстаўленыя абвінавачванні:

342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) — да трох гадоў пазбаўлення волі (згодна з папярэдняй рэдакцыяй Крымінальнага кодэкса);

188 (паклёп) — да трох гадоў пазбаўлення волі;

391 (абраза суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем ёю правасуддзя) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — да трох гадоў абмежавання волі.

Паводле следства, днём 30 жніўня 2020 года абвінавачаная брала ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Мінску, «доўга і ўпарта парушала грамадскі спакой, а пры знаходжанні ў першых шэрагах масавага мерапрыемства прыняла ўдзел у блакаванні шляхоў транспартных камунікацый». Таксама яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях 20 верасня і 1 лістапада 2020 года.

паводле СК, Вольга Такарчук размясціла ў Youtube ролік, «які змяшчае ілжывыя звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці, у дачыненні да сацыяльнага педагога адной з гімназій у Брэсцкай вобласці, абразы ў адрас суддзі суда Першамайскага раёна сталіцы».

Вольгу Такарчук затрымалі 19 мая. У яе двое непаўналетніх дзяцей — 3 і 7 гадоў.

«Матулька, самая любая, вярніся, я сумую». Паглядзіце, якія кранальныя лісты дзеці дасылаюць палітзняволеным маці (і наадварот)

Блогерку Вольгу Такарчук затрымалі на вачах у дзяцей, а яшчэ над ёй вісіць крымінальная справа — даведаліся, што адбываецца ў сям'і

Блогерка Вольга Такарчук расказала пра сваю крымінальную справу і пра дзіўную сустрэчу на Акрэсціна

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру