РБК

Кіраўнік расійскай дзяржавы падкрэсліў, што мае права абірацца на новы тэрмін.

«У адпаведнасці з Канстытуцыяй, я маю права абірацца на новы тэрмін. Буду я гэта рабіць, ці не, я пакуль сам для сябе яшчэ не вырашыў. Але сама наяўнасць гэтага права ўжо стабілізуе ўнутрыпалітычную сітуацыю», — заявіў Пуцін, адзначыўшы разам з тым, што не лічыць «мэтай Расіі» сваё перавыбранне.

Пуцін параўнаў гэта з сітуацыяй у ЗША, калі прэзідэнт краіны Джо Байдэн заявіў пра намер абірацца на другі тэрмін. Па словах Пуціна, гэтае рашэнне амерыканскага лідара «таксама стабілізуе сітуацыю» ў ЗША. Выбары прэзідэнта ЗША пройдуць у 2024 годзе, на той момант Байдэну будзе 81 год.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна