Раней беларускія ўлады не прызнавалі сваіх палітычных праціўнікаў «тэрарыстамі», толькі «экстрэмістамі».

Нагадаем, раней генеральны пракурор Андрэй Швед накіраваў у Вярхоўны суд заяву аб прызнанні нефармальнай арганізацыі «Супраціў» (як паведамляюць ва ўстанове, у яе ўваходзяць тэлеграм-каналы «Кіберпартызаны», «Дружыны Народнай Самаабароны — ДНС», «Буслы ляцяць») тэрарыстычнай аганізацыяй. 

Паводле даных пракуратуры, гэтая арганізацыя сфармаваная ў траўні 2021 года. Яе кіраўнікі — двое грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць на тэрыторыі Злучаных Штатаў Амерыкі.

Як лічаць у пракуратуры, «ключавыя мэты стварэння і дзейнасці фарміравання — аб'яднанне радыкальна настроеных грамадзян для наступнага схілення іх да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях пратэсту з сілавым процідзеяннем праваахоўнікам і здзяйснення актаў тэрарызму, дыскрэдытацыя органаў дзяржаўнай улады і кіравання, гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу рэспублікі».

Названыя ў заяве пракуратуры тэлеграм-каналы ўжо прызнаныя экстрэмісцкімі фармаваннямі.

Пракуратурай ужо распачатыя і расследуюцца крымінальныя справы па артыкулах 218 (знішчэнне або пашкоджанне маёмасці), 289 (акт тэрарызму), 290 (пагроза здзяйсненнем акта тэрарызму) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, паведамляюць на сайце ведамства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру