Палітыку задалі пытанне, калі «Белавія» паляціць у Крым. «Хіба мы не лётаем у Крым? Шчыра кажучы, я нават не ведаў, што мы не лётаем у Крым», — адрэагаваў Лукашэнка.

«Калі не лётае… Калі нам трэба будзе перавезці нашых людзей (а ў нас там і санаторый свой), слухайце, у нас рукі развязаныя», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Дзмітрый Кісялёў удакладніў, што ў сваім пытанні меў на ўвазе ажыццяўленне рэгулярных рэйсаў.

«Я пра гэта і кажу. Мы паляцім тады, калі нам трэба будзе. На жаль, не праз Украіну. У два разы або ў паўтара далей будзе», — сказаў палітык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0