Забарону на знаходжанне цяпер могуць увесці ў асобным раёне памежнай зоны на падставе пастановы міністра ўнутраных спраў, выдадзенай пасьля ўзгадненьня з галоўным камандзірам памежнай службы. У такой пастанове мае быць акрэслена плошча ўчастку, на якім не дапускаецца прысутнасьць пабочных асобаў, а таксама працягласць дзеяння забароны, піша ўрадавы партал Польшчы.

На тры месяцы ўводзіцца забарона на наведванне памежных участкаў, дзе дасюль дзейнічала надзвычайнае становішча.

Закон прадугледжвае шэраг выключэнняў з гэтай забароны для пэўных катэгорый асоб:

  • жыхароў зоны, на якую распаўсюджваецца забарона на знаходжанне;
  • асоб, якія знаходзяцца ў гэтай зоне па працоўнай дзейнасці;
  • студэнтаў;
  • асоб, якія карыстаюцца памежнымі пераходамі.

Упаўнаважаны па месцы жыхарства камандзір памежнай заставы таксама зможа дазволіць іншым асобам, у прыватнасці журналістам, знаходзіцца ў зоне ў час дзеяння забароны. Некаторыя суб’екты, якія маюць поле дзейнасці ў такой зоне, змогуць пазьней разлічваць на кампенсацыю, выкліканай немагчымасцю доступу на дадзеную тэрыторыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0