Мараўска-Сілезская паліцыя затрымала старшыню Беларускага футбольнага саюза 64-гадовага Уладзіміра Базанава 30 лістапада. Ён збіраўся наведаць гульню жаночых зборных Чэхіі і Беларусі.

Пра паездку Базанава ў Чэхію стала вядома напярэдадні. Міністр замежных спраў Якуб Кулганэк заявіў, што калі беларускі чыноўнік апынецца на тэрыторыі Чэхіі, яго дэпартуюць.

Магчыма, Базанаў прыцягнуў увагу чэшскіх уладаў тым, што знаходзіцца у санкцыйным спісе прыбалтыйскіх рэспублік.

«Сваімі дзеяннямі людзі з гэтага спісу саўдзельнічалі ў арганізацыі і падтрымцы фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і падтрымлівалі наступнае гвалтоўнае падаўленне мірных пратэстаў і дэманстрацый», — гаворыцца ў дакуменце Міністэрства замежных спраў Латвіі.

Базанаў з’яўляецца кіраўніком Беларускай федэрацыі футбола з 2019 года. На пачатку 2010-х ён узначальваў «Дынама-Брэст». У 2020-м Базанаў удзельнічаў у велапрабегу ў падтрымку Лукашэнкі разам са старшынёй Алімпійскага камітэта і міністрам спорту.

Хто такі Уладзімір Базанаў, які заменіць Румаса ў Федэрацыі футбола?

У Чэхіі затрымалі кіраўніка Беларускай федэрацыі футбола Уладзіміра Базанава. Што вядома на дадзены момант?

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?