Усяго ГУБАЗіК выявіў больш за 50 чалавек, якія ў розных мэсэнджарах і сацыяльных сетках размясцілі «блюзнерскія і абразлівыя выказванні ў сувязі з нядаўняй гібеллю на вучэннях у Беларусі вайскоўцаў Расійскай Федэрацыі», паведамляе МУС.

Яны прызнаныя падазраванымі па артыкуле 130 КК — за распальванне сацыяльнай варожасці. 11 чалавек затрыманыя і зьмешчаныя ў ІЧУ. 

Няшчасце здарылася 12 лістапада падчас вучэнняў на палігоне «Гожскі», што ў Гродзенскім раёне. Пры ажыцьцяўленні высадкі дэсанту расійскіх паветрана-дэсантных войск адбылося сутыкненне двух парашутыстаў, у выніку якога закрыўся купал аднаго з парашутаў.

БЕЛТА так і не паведаміла пра гібель двух расійскіх дэсантнікаў пры высадцы пад Гроднам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0