Справу завялі паводле арт. 369 КК за каментарый у сацыяльных сетках, у якім Вольга нібыта абразіла міліцыянта з Брэста. Гэты каментарый быў размешчаны яшчэ да яе арышту, паведамляюць правабаронцы. 

Маці Вольгі кажа, што дачка дрэнна сябе адчувае. Зрок пагаршаецца: перад вачамі мутна і лётаюць «мошкі». Вольга ўжо пачала лячэнне і п'е вітаміны.

За ўвесь чаc Класкоўскую неаднаразова закідвалі ў карцар і ў памяшканне камернага тыпу. З-за дрэнных умоваў утрымання да палітзняволенай вярнуліся старыя хваробы: ацёкі ног, болі ў пазваночніку і ў галаве.

Бацькам з сакавіка адмаўляюць у спатканнях з дачкой. Акрамя гэтага, першую перадачу ў калонію ў іх атрымалася перадаць толькі ў ліпені, а другую перад этапам у Брэст выслалі пасылкай.

22 снежня 2020 года Вольгу асудзілі да 2 гадоў калоніі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага Кодэкса за перакрыццё руху транспарту ў Серабранцы ў Мінску.

***

СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Класкоўскай Вользе Аляксандраўне.

«Здаецца, гэтым пакаранням няма канца». Навіны ад палітзняволенай Вольгі Класкоўскай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0