Беларусь выказала пратэст па высылцы Базанава з Чэхіі
Часовы павераны ў справах Чэхіі ў Беларусі Петэр Галакса быў выкліканы ў МЗС Беларусі праз сітуацыю з высылкай Прагай кіраўніка Беларускай федэрацыі футбола Базанава, Мінск выказаў пратэст і запатрабаваў тлумачэнняў ад чэшскага боку, паведамляе «РИА Новости».
Базанаў і яго жонка былі высланыя з Чэхіі ў сераду, дзе днём раней іх затрымалі з-за парушэння дзейных у рэспубліцы супрацьэпідэмічных мер.
Базанаў прыбыў у краіну ў сувязі з правядзеннем матчу футбалістаў зборных Чэхіі і Беларусі. Пры гэтым матч кваліфікацыі чэмпіянату свету ФІФА 2023 года з удзелам нацыянальных зборных, які павінен быў адбыцца ў Апаве 30 лістапада, перанесены на чэрвень 2022 года.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ