«Яны могуць максімум адбыцца ў тэрмін, але, магчыма, будуць і датэрміновыя выбары … на падставе, што прэзідэнт так вырашыць, ці ў пераходных палажэннях Канстытуцыі будуць замацаваныя іншыя тэрміны выбараў», — сказаў Лукашэнка.

Пры гэтым ён усумніўся ў магчымасці таго, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца ўжо наступным летам. «Не. Не, гэта будзе бачна. Нам да прэзідэнцкіх выбараў тры гады прыкладна-чатыры», — заўважыў Лукашэнка.

Таксама ён сказаў, што рэферэндум па канстытуцыі можа прайсці ў 20-х чыслах лютага.

«Зараз мы яе [праект канстытуцыі] апублікуем, каля месяца. Я думаю, што тыдні два. А ў лютым у 20-х прыкладна чыслах (яшчэ падумаем, як нам зручней, і па законе, па цяперашняй Канстытуцыі ёсць тэрміны ўнясення на рэферэндум) Канстытуцыя будзе ўнесеная мною на рэферэндум», — сказаў ён.

Адказваючы на ўдакладняючае пытанне, ці адбудзецца рэферэндум у лютым, Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Калі не пачнецца вайна. Госпадзі, не дай бог».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру