У гэтых гарадах знаходзяцца базы па абслугоўванні самалётаў і туды часта прылятаюць барты для перадачы паміж уладальнікамі, паведамляе тэлеграм-канал «Ад вінта. Авіяцыя Беларусі».

Зрэшты адмова ад самалётаў цалкам ўпісваецца ў канцэпцыю аптымізацыі выдаткаў перавозчыка, выкліканую санкцыямі з боку ЕС. Але ёсць верагоднасць, што лізінгавыя кампаніі Air Lease Corporation і SMBC Aviation Capital запатрабавалі іх вярнуць. Акрамя MAX і Embraer E2 (абодва тыпы ў лізінгу ў ALC), бартоў у гэтых лізінгавых кампаній ў «Белавія» больш няма.

Раней беларуская авіякампанія ўжо адправіла тры новыя самалёты Embraer у Казахстан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0