• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
02.12.2021 / 14:31

«Я здзіўлены, што ты прыйшла»: жонка праваабаронцы распавяла, як прайшла сустрэча ў СІЗА

Палітзняволены кіраўнік Гомельскага аддзялення «Вясны» Леанід Судаленка днямі сустрэўся з жонкай у СІЗА. Спатканне, якое ім далі, аказалася для сямейнай пары поўнай нечаканасцю, паведамляюць праваабаронцы.

Пасля вынясення прысуду жонка праваабаронцы Аксана Судаленка звярнулася ў Гомельскі абласны суд з просьбай аб спатканні ў надзеі, што крымінальная справа ўжо накіраваная туды для абскарджвання. Аднак яе заяву перанакіравалі ў Цэнтральны суд г. Гомеля, дзе суддзя Сяргей Салоўскі, які вынес прысуд Леаніду, аператыўна даў згоду на спатканне. Жонка Леаніда Судаленкі распавяла, як прайшла сустрэча з мужам.

«Я не чакала, што так хутка разгледзяць нашу заяву і дадуць нам спатканне, таму што ўсе спатканні, якія былі да гэтага, мы атрымлівалі з боем. Муж таксама не чакаў і быў здзіўлены, што нам дазволілі сустрэцца. Ён так і сказаў: «Я здзіўлены, што ты прыйшла. Як табе далі спатканне?» Вось, відаць, зрабілі ласку», — кажа Аксана.

Сустрэча мужа і жонкі доўжылася дзве гадзіны ў адмыслова абсталяваным пакоі праз шкло і з дапамогай тэлефонных трубак.

«Муж трымаецца малайцом, ён — барацьбіт, акрамя таго, і мяне ўсяляк імкнецца падтрымаць, таму што я засталася адна з усімі сямейнымі справамі і праблемамі.

Леанід выглядае злёгку стомленым, але я магу меркаваць, што ўмовы ў СІЗА наносяць свой «яркі» адбітак, у тым ліку нагрузка на вочы вялікая.

У яго са зрокам не зусім усё ў парадку было і на волі, а цяпер яму патрэбнае больш яркае святло: ён адказвае шмат якім людзям на лісты, сам піша разнастайныя хадайніцтвы. Мне муж асабліва не скардзіцца ні на што, я, вядома, цікаўлюся, чым магу дапамагчы — можа, вітаміны якія дадаткова перадаць. Хоць ён не акцэнтаваў увагі на стане здароўя, я выдатна ведаю, што ва ўмовах СІЗА медыцынская дапамога аказваецца самая мінімальная, дый то пад пытаннем.

Леанід беражэ сваё здароўе, але папрасіў перадаць папярэдне тыя лекі, якія могуць яму спатрэбіцца».

Вядома, што Леаніда Судаленку перавялі ў іншую камеру: раней ён быў у камеры на чацвярых, а цяпер — на дзесяць чалавек, большасць з сукамернікаў курыць, што выклікае дадатковыя цяжкасці.

Родныя, сябры, калегі і неабыякавыя людзі пішуць праваабаронцу лісты, але не ўсе з іх яму перадаюць.

«Нават мае лісты, якія дасылаю праз платны сэрвіс «Белпошты», даходзяць з затрымкай. Штосьці прытрымліваюць, штосьці не аддаюць — цэнзура як працавала, гэтак і працуе. У плане атрымання карэспандэнцыі сітуацыя нездавальняючая», — падкрэслівае Аксана Судаленка.

Таксама яна адзначае, што падатковая інспекцыя запатрабавала дэкларацыю аб прыбытках праваабаронцы за 2014-2020 гады, падаванне якой ва ўмовах СІЗА выглядае нерэальным: няма доступу да дакументаў, чэкаў, каб можна было даказаць, што ўсе падаткі сплачаныя.

«І муж цяпер з падатковай інспекцыяй распачаў ліставанне: чакае адказу, якім чынам ён можа падаць дэкларацыю. І наогул, мы не разумеем, чаму падатковая накіравала запыт, калі за апошнія прынамсі тры гады муж падаваў дэкларацыі, а за 2020 год я сама асабіста падавала. Чаму гэтыя гады таксама ўключаныя? Магчыма, ёсць нейкая замова. Але цяпер не толькі ў мужа патрабуюць гэтую інфармацыю, па краіне шмат якія людзі сутыкаюцца з падобнай праблемай. З адзіным «але»: калі ў чалавека ёсць хоць самае малое права атрымаць, прагледзець, праверыць інфармацыю і пераканацца, што сапраўды штосьці дзесьці не было ўлічана, то ў майго мужа такой магчымасці няма».

Аксана Судаленка распавяла, што яны з мужам шмат абмяркоўвалі пытанні сям'і і навагодніх святаў:

«У нас ёсць традыцыя: муж штогод выступаў Дзедам Марозам і арганізоўваў Новы год. І мы абмяркоўвалі падарункі, каго і якім чынам павіншаваць, што лепш зрабіць».

Жонка праваабаронцы адзначыла, што яго цікавіць усё, што адбываецца ў краіне, але ў Леаніда інфармацыйны вакуум: ён мала пра што ведае, таму што з газет атрымлівае толькі «СБ: Беларусь сегодня», «Гомельскую праўду» і «Народную газету», дзе няма ніякай актуальнай інфармацыі..

«Муж верыць, што рана ці позна ўсё павінна змяніцца, скончыцца — і надыдзе пераломны момант. Я ведаю свайго мужа, ён не пакіне гэтую палітычную справу ў дачыненні да сябе — гэта дакладна. Бо ён любіць абараняць простых людзей, дапамагаць ім парадай, справай, усім чым заўгодна, думаю, ён і цяпер не застаецца ўбаку: пры любой магчымасці падкажа, як, каму і што трэба зрабіць. І тыя незаконныя палітычныя артыкулы, якія людзям былі інкрымінаваныя, і тая сітуацыя, у якой мы таксама аказаліся, — мой муж не пакіне ўсё гэта проста так і ўсёткі даможацца справядлівасці. Нават калі яму давядзецца адседзець, ён усё адно сваё сумленнае імя абароніць і верне яго сабе назад».

***

Нагадаем, 3 лістапада праваабаронцу Леаніда Судаленку асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: нібыта за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанне і падрыхтоўку асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне (ч. 2 арт. 342 КК). Суд праходзіў у закрытым для грамадскасці рэжыме.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
«Усё было падрыхтавана, але не паспеў выехаць з Беларусі». Расказваем пра экс-вядучага БТ Лукшу і яго затрыманне КДБ
Выйшла на волю палітзняволеная Вольга Дубовік
Спявак, які прадстаўляў Беларусь на «Еўрабачанні», распавёў, што рабіў у Луганску
Рыхтуецца спіс новых заказнікаў і помнікаў прыроды. Ведаеце вартае — падавайце
Палітыка і грамадства
«Пакуль у краіне беззаконне, супраціў — наш абавязак». Яшчэ два палітвязні выйшлі на свабоду
Латвія забараніла транзіт узбраенняў з Беларусі

Палітзняволеную візажыстку Вольгу Томіну пачнуць судзіць 24 мая
Ціханоўская павіншавала Украіну з перамогай у «Еўрабачанні»
На антываенны бчб-шпацыр выйшлі беларускі Беластока
Беларуска прыдумала, як псіхалагічна падтрымаць украінцаў
Генштаб УСУ: У Гомельскай вобласці вядзецца размініраванне
Новая прэзідэнтка Венгрыі асудзіла ўварванне Расіі ва Украіну. Яна з партыі Орбана
Усяго патроху
Рэцэпт на выхадныя. Англійскія аладкі піклеты — новы варыянт смачнага сняданка
«Дай нам унука ці 650 тысяч даляраў». У Індыі бацькі падалі ў суд на сына па незвычайнай прычыне
Дранікам надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
Што рабіць, каб цюльпаны даўжэй стаялі ў вазе
Рэцэпт на выхадныя. Мясны хлеб — незвычайная страва, а лёгка гатуецца
У Львове прадаюць «абед Джалі»
Колькі сяброў вам насамрэч трэба?
Спорт
Нягледзячы на байкот краіны-агрэсара, беларус згуляе на хакейным ЧС. Хто такі Аляксандр Карачун?
Зборная Украіны па футболе прэзентавала адмысловую форму для таварыскіх матчаў ФОТАФАКТ
Нарвежскі футбольны вундэркінд едзе разрываць Англію. Хто такі Эрлінг Холанд?
Беларус-пастар выйграў вялікі забег у Польшчы. Пасля гэтай гутаркі вы яго дакладна палюбіце 
Беларус згуляе за зборную Германіі на чэмпіянаце свету па хакеі
Абрамовіч прадае «Чэлсі», які зрабіў суперклубам. Вось чатыры лічбы, што вас шакуюць
Тэнісныя федэрацыі Беларусі і Расіі выключылі са складу Міжнароднай тэніснай федэрацыі
Здарэнні
У Мазыры пільны таксіст дапамог раскрыць забойства
«Стала сумна» — паведаміў пра тэракт
У Пружанскім раёне знайшлі пяць загінулых зуброў
У Расіі чарговы ваенкамат закідалі «кактэйлямі Молатава»
«Зеркало»: Падчас праверкі сіл рэагавання пацярпелі двое вайскоўцаў. У Мінабароны абвяргаюць
У Салігорску паваленымі дрэвамі прыціснула машыну з рабочымі, адзін мужчына загінуў
Мінскі таксіст узяў з жанчыны 40 рублёў замест дзясяткі. Цяпер яго шукае падатковая
Карысная інфа
У заходніх раёнах краіны будзе моцны вецер
Будзьце асцярожныя: сёння навальніцы і вятрыска
У ноч на пятніцу чакаюцца замаразкі 
На сераду прагназуюць моцныя дажджы
Здароўе
Як змагацца з храпам? Пяць спосабаў
Эпідэмія COVID-19 сыходзіць назаўсёды? Можна выдыхнуць ці рана расслабляцца? Спыталі ў медыкаў
Як часта трэба мяняць прасціну? Эксперты кажуць, што ад гэтага залежыць ваша здароўе
Гэтае рэчыва дакладна ёсць у вас дома. Але наўрад ці вы ведалі, наколькі яно каштоўнае
Мова
«Беларускую мову не трэба рабіць сэксі — яна ўжо такая». Парады ад тых, хто пачаў размаўляць па-беларуску 
Аляксей Дзікавіцкі: У БССР палешукі былі людзьмі трэцяга гатунку
Аб’яўлены набор у «Акадэмію Ў», дзе навучаць абараняць беларускую мову
У Чэхіі выйшла кніга пра лексіку беларускіх гаворак Літвы 
Аўто
Эканомія складае тысячы даляраў. Купля і прыгон аўто з Еўропы і ЗША — што варта ведаць
У Расіі замест Renault адродзяць вытворчасць «Масквічоў»
«Цэны нават у валюце выраслі да 30%». Што адбываецца з новымі аўтамабілямі ў Беларусі
«Ніхто не ведае, што адбудзецца, пакуль машына прыйдзе ў Беларусь». Якая сітуацыя ў аўтамабільным бізнэсе?
Эканоміка
У Беларусі паскорылася зніжэнне ВУП
У чатырох абласцях упершыню па афіцыйнай статыстыцы ўпалі рэальныя даходы насельніцтва
Мінэканомікі склала спіс для імпартазамяшчэння
Генсак ААН прапанаваў змякчыць санкцыі супраць беларускіх і расійскіх угнаенняў
Меркаванні
Панкавец: Самыя важныя людзі, нікога і нічога важней за якіх сёння ў нас няма
Чалавек вярнуўся ў Мінск пасля двух месяцаў у Еўропе: Можна прымаць ванну і не баяцца за рахунак! Але: Каму ні патэлефануеш, адказ адзін: «П…ц!»
Цімафей Акудовіч: Сапраўдныя нематэрыяльныя каштоўнасці не жывуць у Дамах культуры
Ці паставіць Расія ядзерныя ракеты ў Беларусі ў адказ на ўступленне Фінляндыі ў НАТА? Ацэнка фінскага палітолага
Гісторыя
У новай кнізе пра Курапаты Якубовіча вінавацяць у подкупе Сяргеенкі
«На вайне не хварэлі доўга — альбо паміралі, альбо папраўляліся»
«Хтосьці павінен». У 18 гадоў ён трапіў у Асвенцім. У 24 гады — у камуністычную турму. Выжыў і стаў міністрам
Чэшскі Рай. Ад замка да замка: захапляльны маршрут для пешага падарожжа па славянскім паграніччы
Як мяняўся фармат і сэнс святкавання 9 Мая ў розныя гады — згадваем з гісторыкам Фрыдманам
«Гэта быў чалавек тыпу Хокінга, якога перспектыва рана памерці змусіла зразумець, наколькі ж жыццё вартае таго, каб яго пражыць». Кім быў і як жыў Мікола Ермаловіч
Беларусь у Вялікай Паўночнай вайне 1700-1721 гадах. Публічная лекцыя Міколы Волкава ВІДЭА
Культура
«Мне пагражалі фізічнай расправай». Скандал у музычнай сферы — што не падзялілі Таболіч і Lesley Knife?
Скандал вакол канцэрта памяці Аляксандра Кулінковіча
У Варшаве заснавалі беларускую творчую пляцоўку «ІнБелКульт 2.0»
«Укрпошта» выпусціць марку ў гонар Kalush Orchestra
Казкі ад Маляваныча, мульты і «Калыханка». Што паглядзець пра дзіцячым Ютуб-канале «Бэйбус» 
Фізіка па-беларуску — гэта рэальна! Запрашаем на семінар

Кіраваць Музеем Янкі Купалы паставілі чалавека з Музея Вялікай Айчыннай
Час распранацца. 10 разнастайных сукенак і лёгкіх касцюмаў ад беларускіх дызайнераў
Навука і тэхналогіі
Навукоўцы ўпершыню знялі чорную дзірку ў цэнтры нашай галактыкі
TikTok становіцца глабальнай сацсеткай нумар адзін. І гэта праблема
Беларускія праграмісты з дапамогай дапоўненай рэальнасці паказалі, як выглядаюць разбураныя расіянамі ўкраінскія гарады
«Цэзар»: Украіна атрымае партыю высокадакладных дальнабойных самаходак
У тым ліку практыкаванні. Беларусы стварылі мабільную праграму для вырашэння мужчынскіх праблем
Японцы прыдумалі палачкі для ежы, якія мяняюць яе смак і так прыносяць вялікую карысць здароўю
«єБайрактар». Як «дзяржава ў смартфоне» дапамагла ўкраінцам вытрымаць удар Расіі 
Каханне і сэкс
Саша Івулін стаў самым сэксуальным мужчынам Беларусі — 2022
Статыстыка: сем'і радзей распадаюцца ў тых парах, якія да шлюбу не жылі разам
«Мы разам. Мы дома». Хто такая Алена Зяленская — першая лэдзі Украіны
Топ-30 самых сэксуальных беларускіх мужчын ад «Нашай Нівы»
Самы сэксуальны беларус — 2022. Галасаванне
«Не трэба хавацца і хаваць». Дзмітрый Кахно адказаў тым, хто хэйціў гарачае фота
«Дзіма, чаму ў Рыме з Надзяй быў Слепакоў?» Кахно выклаў смелае фота са сваёй жонкай, аднак абмеркаванне выйшла нечаканым
Свет
188 супраць 8: парламент Фінляндыі ўхваліў падачу заяўкі ў НАТА
Пяскоў: Пуцін ведае, куды вядзе краіну
«Незалежна ад поглядаў». У Кіеве развітваюцца з Леанідам Краўчуком. Відавочны кантраст з пахаваннем Шушкевіча
Эрдаган пагражае заблакаваць уступленне Фінляндыі і Швецыі ў НАТА
Украінскі бок называе выхад абаронцаў «Азоўсталі» «гуманітарнай аперацыяй»
Швецыя падала заяўку ў НАТА
Расіяне нанеслі ракетныя ўдары па Львове і Чарнігаўшчыне
Галоўнае
«Усё было падрыхтавана, але не паспеў выехаць з Беларусі». Расказваем пра экс-вядучага БТ Лукшу і яго затрыманне КДБ
Выйшла на волю палітзняволеная Вольга Дубовік
Спявак, які прадстаўляў Беларусь на «Еўрабачанні», распавёў, што рабіў у Луганску
188 супраць 8: парламент Фінляндыі ўхваліў падачу заяўкі ў НАТА
Рыхтуецца спіс новых заказнікаў і помнікаў прыроды. Ведаеце вартае — падавайце
Выдаўцу Андрэю Янушкевічу далі 10 сутак
У Беларусі паскорылася зніжэнне ВУП
Усяго патроху
У Беларусі антырэкорд нараджальнасці. Спыталі ў маладых людзей, чаму яны не гатовыя да дзяцей
«Нам адмовілі ў месцы на Усходніх могілках». Ірына Шушкевіч пра апошнія дні мужа і абставіны развітання
У продажы з’явілася маладая бульба: ёсць з Егіпта, а ёсць з Азербайджана
Эканомія складае тысячы даляраў. Купля і прыгон аўто з Еўропы і ЗША — што варта ведаць
Фота / Відэа
«Выглядае, як зачыстка рынку на карысць «сваёй» прыватнай медыцыны». Што стаіць за пагромам медцэнтраў 
Дуброва мары. Віктар Малышчыц апублікаваў чароўныя ФОТЫ
Апытанка
Самае чытанае
«Нам адмовілі ў месцы на Усходніх могілках». Ірына Шушкевіч пра апошнія дні мужа і абставіны развітання
У кнігарню «Кнігаўка» прыйшлі з ператрусам
«Мне пагражалі фізічнай расправай». Скандал у музычнай сферы — што не падзялілі Таболіч і Lesley Knife?
Лукашысты абрынуліся на кнігарню за тое, што яна прадае кнігі на беларускай мове
«За*ралі ўнітаз, разламалі мэблю». Пракоп'еў паказаў, як спецслужбы кашмараць яго маёмасць у Мінску
Самае лайканае
Чалавек вярнуўся ў Мінск пасля двух месяцаў у Еўропе: Можна прымаць ванну і не баяцца за рахунак! Але: Каму ні патэлефануеш, адказ адзін: «П…ц!»
Арастовіч: Абазначыліся прыкметы пералому на кірунку галоўнага ўдару
Часці ўкраінскай арміі пераправіліся на левы бераг Данца, у тыл ізюмскай групіроўцы расіян
Калі эканоміка абваліцца, ці будуць пратэсты? Ёсць два варыянты развіцця падзей
Завяжыце ў садзе жоўтую стужку. Гэта дапаможа вам пазбавіцца ад сур’ёзнай праблемы
Гарачыя тэмы
У кнігарню «Кнігаўка» прыйшлі з ператрусам
Лукашысты абрынуліся на кнігарню за тое, што яна прадае кнігі на беларускай мове
Загінуў камандзір роты батальёна Кастуся Каліноўскага
Калі эканоміка абваліцца, ці будуць пратэсты? Ёсць два варыянты развіцця падзей
Як часта трэба мяняць прасціну? Эксперты кажуць, што ад гэтага залежыць ваша здароўе
На Чарнігаўшчыне селянін, якога расстралялі і закапалі расіяне, выбраўся з магілы ВІДЭА
Чалавек вярнуўся ў Мінск пасля двух месяцаў у Еўропе: Можна прымаць ванну і не баяцца за рахунак! Але: Каму ні патэлефануеш, адказ адзін: «П…ц!»
Нацысты на дарагіх аўтамабілях, якія кідаюць на вуліцы смецце. Чаму лукашэнкаўцы дэманізуюць украінскіх бежанцаў
Украіна перамагла на «Еўрабачанні», дзякуючы рэкорднай падтрымцы тэлегледачоў
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх