Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што Беларусь апынулася ў цэнтры глабальнага супрацьстаяння, якое разгарнулася паміж Захадам і Расіяй. У гэтай барацьбе бакі не дзейнічаюць ізалявана — ёсць каналы, па якіх яны могуць весці перагаворы. «Вы не думайце, што вось мы ваюем, ваюем і няма ніякіх кантактаў… У нас ёсць каналы, па якіх мы размаўляем», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што калектыўны Захад перайшоў ад прэтэнзій да больш жорсткіх патрабаванняў і ўльтыматумаў.

«Ад нас патрабуюць, каб Беларусь стала такой, як Украіна. Цытую: «дэмакратычнай, перспектыўнай, развітой» дзяржавай, як Украіна. На што дакладна два дні таму ім было адказана: мы ніколі не станем Украінай. Таму што мы — беларусы, у нас уласнае бачанне нашых перспектыў», — заявіў Лукашэнка.

Палітык настойвае, што Захад прапанаваў толькі адзін сцэнарый дэмакратызацыі і развіцця: «стаць як Украіна». 

«Тое, што я сказаў па Украіне, гэта было даслоўна сказана. Дзе-нідзе завуаляавана. Яны намякаюць: «Ну, пытанне не ва ўладзе…» Ва ўладзе пытанне! Зусім нядаўна заявілі: «Уладу ў Беларусі трэба памяняць. Пачынаць трэба з прэзідэнта, — расказаў Лукашэнка. — У нас ёсць механізм. Выбары і гэтак далей. Датэрміновыя выбары, калі нехта хоча, — калі ласка, у нас таксама ёсць механізм. Няхай прапануюць».

Вяртаючыся да тэмы ўльтыматума, Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі: «Раман Аляксандравіч, вы былы дыпламат, вы гэта ўсё церпіце, не ўносіце прапаноў. Тыя, хто прынёс ультыматум, — за межы краіны. Не гледзячы, чыю краіну яны прадстаўляюць. Што мы з імі целяпаемся? Яны ж працуюць на шкоду».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0