Па версіі СК, Сапега адміністравала тэлеграм-канал, які займаўся дэанонам сілавікоў. Мінімальны тэрмін па ёй — 6 год з улікам таго, што Сафія заключыла здзелку.
«Са слоў консула і адваката магу сказаць аб яе стане — яна псіхалагічна раздушаная гэтым абвінавачваннем, якое ёй выстаўленае. Да таго, калі мы з ёй размаўлялі, да сярэдзіны кастрычніка, усё ж такі судовае пагадненне — яна не чакала такога абвінавачвання, для яе гэта было ударам. Мінімум 6 гадоў — гэта, вядома, катастрофа і для нас».
«Была надзея, што суда не будзе, а будзе экстрадыцыя ў Расію. Але, відаць, нешта пайшло не так. Консул кажа, што толькі пасля суда можна абмяркоўваць умовы экстрадыцыі. Суд пакуль невядома, калі будзе».
«Далей будзе азнаямленне з боку Сафіі і яе адвакатаў з матэрыяламі справы, а колькі гэта зойме, пакуль складана казаць. Абарона нічога не можа каментаваць, бо падпіска аб невыдаванні.
У нас з Сафіяй ніякай сувязі няма. Мы ведаем, што яна пакуль да 25 снежня пад хатнім арыштам. А што будзе далей — мы не ведаем».
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення





