З пачатку снежня чэргі з фур на мяжы павялічыліся яшчэ на 20%, адзначаюць у памежным ведамстве.
Самы загружаны — літоўскі кірунак, тут стаіць 2200 фур (у Каменным Логу — 640, у Беняконях — 500).
У чэргах на польскіх пераходах з беларускага боку стаяць 1720 машын (нагадаем, пераход у Брузгах/Кузніцы закрыты).
На ўкраінскім напрамку, у Макранах, стаіць 20 грузавых аўтамабіляў.





