Пра гэта напісала Frankfurter Allgemeine.
Гэта здарылася пасля публікацыі даклада праваабарончай арганізацыі Libereco аб рэкламе заходніх кампаній на дзяржТБ Беларусі. Henkel апынуўся на трэцім месцы ў ліку заходніх рэкламадаўцаў на беларускіх тэлеканалах.
У канцэрне заявілі, што не будуць размяшчаць новую рэкламу на дзяржТБ.
«Мы вельмі сур'ёзна ставімся да крытыкі, выказанай у дачыненні да гэтай практыкі, і адаптавалі нашу мясцовую маркетынгавую дзейнасць з улікам гэтага, — сказаў прадстаўнік кампаніі Henkel па запыце FAZ. — Мы не забранявалі новы рэкламны час на дзяржаўным тэлебачанні».
Нагадаем, што Henkel — вядомы вытворца бытавой хіміі і касметыкі. Яму належаць такія брэнды, як Persil, Pril, Bref, Vernel, «Пемалюкс», «Ласка», «Дэні», Losk, Somat, Clin, Fa, Taft, Brillance, Shamtu, клей «Момант», Metylan, сумесь Ceresit ды іншыя.
Даследаванне: 58% рэкламы на дзяржаўным тэлебачанні размяшчаюць заходнія кампаніі





