Урад Літвы ўнёс у Сейм прапанову аб працягненні надзвычайнага становішча за 10 км ад мяжы і ў лагерах мігрантаў да 14 студзеня 2022 года, інфармуе агенцтва BNS.
Сейм 7 снежня ўхваліў такое рашэнне. Паводле спікера Сейма Вікторыі Чмілітэ-Нільсэн, якая прадстаўляла гэтае пытанне, пагрозы грамадскім інтарэсам і бяспецы дзяржавы па-ранейшаму застаюцца.
Згодна з прынятай пастановай, надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю ўведзенае праз рост напружанасці ў сувязі з нелегальнай міграцыяй.





