Затрымалі жанчыну ўвечары 6 снежня.

«Наташу ўзялі за свечку ў вакне ў памяць аб Рамане Бандарэнку. Цяпер яна ў КПЗ на знакамітым Акрэсціна, — расказаў «Нашай Ніве» кампазітар Віктар Капыцька, муж Наталлі. — Яны прыязджалі на працу: Наталля працуе ў Акадэміі навук, старшы навуковы супрацоўнік, музыка, кандыдат мастацтвазнаўства. Але там яе не заспелі.

Выклікалі ў міліцыю, мы прыйшлі ўдваіх, паўгадзіны тлумачэнняў (я ў калідоры) — і арышт. Яны фоткалі ўсе вокны са свечкамі тады. Ездзілі і фоткалі. Так і патлумачылі». 

Суд прайшоў 7 снежня па «Скайпе», як кажа Віктар Капыцька. Наталлі прысудзілі 5 сутак арышту.

Чаму затрымалі і судзілі менавіта Наталлю, да канца незразумела.

«Так, менавіта гэта я ўчора заявіў і спытаў у міліцыі, калі ўжо яны паведамілі аб затрыманні. Я ўласнік кватэры. Але іх гэта не цікавіла. Ім яна патрэбная была. А мяне пасля гэтага пытання адразу папрасілі сысці», — кажа Віктар Капыцька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0