На відэазапісе мужчына не менш за тры разы б'е сабаку нагамі і адзін раз рукой; потым ён заходзіць у пад'езд, пакідаючы аўчарку на вуліцы.
Па артыкуле аб жорсткім абыходжанні з жывёламі навапалачаніну пагражае штраф да 15 базавых велічынь.






Увечары 3 снежня 28-гадовы жыхар Наваполацка каля дома па вуліцы Камсамольскай пабіў уласную аўчарку. На яго склалі пратакол аб жорсткім абыходжанні з жывёлай (частка 1 артыкула 16.29 КаАП), паведамляе міліцыя.