У грамадзянства прынятыя асобы, якія звярнуліся «пасля адпаведных даручэнняў» Лукашэнкі, што былі дадзены ў час так званай «Вялікай размовы» 9 жніўня гэтага года.
Раней Лукашэнка ўжо падпісаў аналагічны ўказ, па якім у грамадзянства Беларусі прыняты 248 грамадзян Украіны.
Акрамя таго, падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі МУС аформілі рашэння аб прадастаўленні беларускага грамадзянства ў рэгістрацыйным парадку 485 грамадзянам Украіны.
У цэлым пасля «Вялікай размовы» Лукашэнкі каля 1,2 тысячы чалавек, якія прыбылі з Украіны, сталі беларускімі грамадзянамі.
Нагадаем, раней стала вядома, што Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) прапануе пазбаўляць беларускага грамадзянства тых, хто быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні асобных катэгорый злачынстваў «экстрэмісцкага характару».





