Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў паведамляў, што Пуцін і Байдэн абмяркуюць двухбаковыя адносіны паміж Масквой і Вашынгтонам, якія знаходзяцца ў жаласным стане. Па яго словах, палітыкі таксама закрануць тэмы напружанасці вакол Украіны.
Сустрэча праходзіла па спецыяльным канале відэасувязі. У Крамлі расказалі, што гэтая лінія была створаная яшчэ пры папярэдніх адміністрацыях, аднак сёння выкарыстоўваецца ў першы раз. Журналістам паказалі першыя кадры размовы палітыкаў, аднак далей сустрэча праходзіла ў закрытым фармаце.
Пуцін выйшаў на сувязь з амерыканскім прэзідэнтам са сваёй рэзідэнцыі ў Сочы.





