Пра гэта расказаў «Мінск-Навінам» намеснік галоўнага ўрача гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Алег Варабей.

Медык адзначае, што прасторнае адзенне спрыяе нармальнай цыркуляцыі крыві. Абутак таксама павінен быць свабодным. Калі ён цісне, то не дапаможа нават натуральны мех ці воўна.

Варабей параіў пакласці ў абутак цёплыя вусцілкі, а замест баваўняных шкарпэтак надзець ваўняныя — яны ўбіраюць вільгаць, пакідаючы ногі сухімі. 

Абавязкова трэба ўхутвацца цёплым шалікам і апранаць вязаныя рукавіцы: яны лепш захоўваюць цяпло, чым пальчаткі. 

Акрамя таго, медык раіць перад выхадам на мароз добра паесці. Катэгарычна не раяць сагравацца алкаголем. 

Таксама спецыяліст параіў на марозе не курыць і не насіць металічныя ўпрыгожванні.

Пры першых прыкметах замярзання трэба як мага хутчэй зайсці ў цёплае месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0