Дзмітрый — кафаўндэр і распрацоўшчык WiFi Map, займаецца гэтым праектам з 2012 года.

У «пакаянным» роліку, які сёння выпусціў адзін тэлеграм-канал, ён кажа, што раней быў падпісаны на каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі, але адпісаўся ад іх. «Удзельнічаў у размове з Антонам Матолькам» і адсылаў фота некаторым тэлеграм-каналам.

Таксама Дзмітрый прызнаецца, што ў яго ва ўласнасці ёсць паляўнічая зброя, маецца дазвол на яе. На момант ператрусу яна знаходзілася не ў сейфе, але побач.

Блізкія Дзмітрыя не маюць ніякай іншай інфармацыі аб яго затрыманні. Вядома толькі, што сёння будзе суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0