«Адміністрацыя Мазырскай бальніцы звольніць з новага года 23 супрацоўніка. Гаворка ідзе не толькі пра медработнікаў, але медыкаў таксама звольнілі.

Стала таксама вядома, што раней у Мазыры выконваліся некаторыя аперацыі анкалагічнага профілю, цяпер — не выконваюцца, бо рабіць гэтыя аперацыі няма каму. Пацыентаў прыходзіцца накіроўваць у Гомель, дзе вялікія чэргі на лячэнне, хоць раней маглі аперыраваць на месцы», — такое паведамленне гуляе па розных тэлеграм-каналах.

«Наша Ніва» звязалася з мясцовымі медыкамі, каб праверыць інфармацыю. І пакуль, выглядае, сітуацыя не настолькі крытычная, як апісваецца ў паведамленні.

«Так, шэрагі чысцяць. У бальніцы дакладна звольнілі некалькіх маладых урачоў. Але пакуль што анкааперацыі ў Мазыры праводзяць, і як мінімум некаторых дактароў, якіх, скажам так, раней прэсавалі за «палітыку», дагэтуль не чапалі, — расказаў нам адзін з ўрачоў. — Больш за тое, у Мазыры ёсць анкадыспансер. Дзіўна, што гаворка ў паведамленні ідзе пра анкааперацыі толькі ў бальніцы».

Ёсць і іншая інфармацыя, якую «Нашай Ніве» пацвердзілі крыніцы з тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання горада. Фактычна гэта мясцовая медадміністрацыя.

«Спіс так званых нядобранадзейных дактароў сапраўды існуе. Але пакуль вельмі рашучых дзеянняў па ім не было, бо рабіць анкааперацыі ў горадзе сапраўды могуць толькі лічаныя спецыялісты. І тыя працуюць у некалькі змен. Іх і цяпер не хапае. Звольніш кагосьці — ім будзе яшчэ цяжэй. Калі так пойдзе і далей, гісторыя пра тое, што ў Мазыры сапраўды не засталося анкаспецыялістаў, можа спраўдзіцца», — расказалі нашы крыніцы.

«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0