Святлана Ціханоўская ў Брэсце. Фота Надзеі Бужан

Святлана Ціханоўская ў Брэсце. Фота Надзеі Бужан

У Стоўбцах, Нясвіжы, Вілейцы, Дзяржынску на месцах збору прыхільнікаў апазіцыйных кандыдатаў нечакана «прарывала» каналізацыйныя трубы, з'яўляліся мерапрыемствы, якіх не было ў планах, дэмантавалі сцэну і затрымлівалі заяўнікаў агітацыйных мітынгаў.

У адной тэлефоннай размове супрацоўнік Дзяржынскага РАУС удакладняе, паводле версіі былых сілавікоў, у Віталя Казлова, першага намесніка начальніка УУС Мінгарвыканкама, як граматна не дапусціць мітынгу.

Высвятляецца, што заяўніка мерапрыемства напярэдадні затрымалі, і ён да 17 жніўня быў у ЦІП. Голас, падобны на голас Казлова, тлумачыць, як не дапусціць збору людзей.

— Ты распараджэнне міністра чытаў? Там пункт 3. «Пацвердзіць паўнамоцтвы на правядзенне мерапрыемства». Ёсць такое? Прыязджаюць чувакі з апаратурай. Мы за будучага прэзідэнта Ціханоўскую агітуем, месца забітае за намі на сёння. — Ваша прозвішча? — Казлоў. — Ідзі ў лазню. У нас заяўка ад Троцкага. Дзе Троцкі? — Троцкі сядзіць. — Да пабачэння, — тлумачыць Казлоў.

Ён жа раіць мець сілы і сродкі, калі «нешта будуць праводзіць на прылеглай тэрыторыі» — «тлумачэнне, дакументаванне і затрыманне».

У іншай размове, па версіі былых сілавікоў, удзельнічаюць Аляксандр Каратыш, начальнік РАУС г. Стоўбцы, і той жа Казлоў.

— У цябе валейбол цікавы будзе? — пачынае здалёк Казлоў.

Каратыш кажа, што пра валейбол нічога не ведае, а вось апазіцыйнае мерапрыемства на валейбольнай пляцоўцы павінна быць.

— Яны прыйдуць, а там будзе валейбол, — прарочыць Казлоў.

— Я сёння гутарыў у выканкаме, нічога мне пра валейбол не сказалі.

— А ты ўдакладні. Таму што я з абласнымі размаўляў, і мне сказалі, што будзе валейбол.

— Але мы КПП у любым выпадку выстаўляем? — пытаецца Каратыш.

— У вас ёсць распараджэнне міністра. Усе рэжымныя мерапрыемствы праводзяць з даглядам.

Вы здымаеце морды і перадаяце ў выканкам, хто туды прыходзіць, няхай глядзяць па прадпрыемствах і арганізацыях. Дакладна так было зроблена ў Маладзечне, у Клецку, і ў Нясвіжы. Плюс падчас мерапрыемства для сябе вызначаеце актыўных грамадзян, у дачыненні да каго праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы.

У трэцяй размове, дзе гутарыць Казлоў і невядомы міліцыянер, — новы сцэнарый.

— Па Нясвіжы гадзіну таму выставілі на сайце Бабарыкі, што а 19 гадзіне збіраемся на пляцоўцы каля моладзевага цэнтра. А туды прыгналі ўжо два аўтакраны, — кажа невядомы.

— Недапрацоўвае ЖКГ у нас, усё прарываецца і прарываецца, — смяецца Казлоў.

— Ну ўсё ж трэба, пакуль сухое надворʼе стаіць. І заўтра Дзяржынск аналагічна, — кажа невядомы.

«Вельмі амбіцыйны, хоча трапіць у генералы». Хто такі Віталь Казлоў, голас якога часта трапляе на злівы хакераў

«Раз’***** вокны і дастаць яго паказальна». З'явіўся новы зліў пра затрыманне Ціханоўскага

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0