На жаночай гонцы этапа Кубка свету ў Аўстрыйскім Хахфільцэне біятланістка Ганна Сола выйграла залаты медаль.
Яна адстралялася без промахаў і паказала найлепшы вынік на трасе — 20:44.4.
У першую дзясятку ўвайшла яшчэ адна беларуская біятланістка: восьмае месца заняла Дзінара Алімбекава. Яна таксама адстралялася без промахаў, але яе час — +1:08.0.
Сола — адзіная прадстаўніца нацыянальнай зборнай па біятлоне, якая не падпісала праўладны ліст спартсменаў.





