Рысіка Барадулін узяў кацяняткам ва Ушачах у 2003 годзе — у год смерці Быкава. Перад гэтым не стала і папярэдняга Барадулінскага ката Мірона, што і стала нагодай узяць з радзімы новага ката.

Рысіку паэт дазваляў абсалютна ўсё, размаўляў з ім як з чалавекам, прысвяціў нямала вершаў.

***

Не можа ўсмешку ўтоіць заход.

Іржавее імжа сырая.

Як цяпельца халоднае,

Дагарае

На стале маім Рыжы кот Рысік…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0