Фота: tvnews.by

Фота: tvnews.by

Абазнаны суразмоўца «Нашай Нівы» лічыць, што заклікі да «нацыяналізацыі» бізнеса — гэта ўсё толькі скуголенне прапагандыстаў, якія далёкія ад разумення такіх працэсаў і дзейнічаюць па інэрцыі, у сваім рэжыме пошуку ворагаў народа. 

«Наступстваў для бізнеса я не бачу. Арышт прэс-сакратара на дзейнасці А1 ніяк не скажацца. Гэта прыкладна як арыштаваць дзяўчынку з кол-цэнтра. Гэта не топ-менеджар, — кажа наш суразмоўца. — Але і саджаць нікога з топ-менеджараў сэнсу няма.

А1 гэта не «Сігмаполюс» і не Green. Няма такога механізма, як з нашымі бізнэсменамі — пасадзіў бенефіцыяра і чакаеш «выкупу» у выглядзе налічанай «кампенсацыі шкоды». 

Па словах крыніцы «Нашай Нівы», з міжнароднымі кампаніямі пасадка каго заўгодна ў Беларусі сэнсу не мае. А1 — гэта частка аўстрыйскай A1 Telekom Austria, якая, у сваю чаргу, — «дачка» A1 Telekom Austria Group, а тая — «дачка» Amеrica Mоvil. Наехаць на А1 — гэта ў выніку азначае наехаць на амерыканцаў. 

«І дзеля чаго? Мабільная сувязь — гэта не біржавы тавар, які можна працягнуць прадаваць і так, проста замяніўшы ўласніка, — лічыць наш кансультант. — Тэлекамунікацыі — гэта складаны бізнэс з процьмай двухбаковых дамоваў, пачынаючы з роўмінгу. Гэта праграмнае забеспячэнне і складанае абсталяванне, якое гарантавана трапіць пад санкцыі ў выпадку аднімання.

Табе нічога не паставяць, табе нічога не падтрымаюць, партнёры адмовяцца ад супрацоўніцтва — бізнэс ляснецца. Можна чакаць, што ў выпадку нацыяналізацыі ці знішчэння пад санкцыі трапіць уся галіна, і МТС памрэ следам — ён напалову дзяржаўны». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?