Аляксей Волкаў
«Каментаваць плёткі і фэйкі я не збіраюся», — адрэзаў Аляксей Волкаў, пачуўшы пытанне пра інфармацыю аб звальненнях у Брэсцкай судмедэкспертызе, якую мы атрымалі ад былога супрацоўніка.
Наяўнасць вялікай колькасці актуальных вакансій генерал-маёр юстыцыі патлумачыў звачайнай ратацыяй кадраў:
«Гэта штатная сітуацыя з вакансіямі, мы пастаянна публікуем іх і на сваім сайце, і ў СМІ. Ніякіх спісаў на звальненне з КДБ у нас няма».
Пры гэтым актуальны недахоп кадраў «Нашай Ніве» раней пацвярджалі ў самой Брэсцкай судмедэкспертызе. А яшчэ адзін з былых супрацоўнікаў, звольнены са структуры амаль адразу пасля выбараў-2020 разам з некалькімі калегамі, сцвярджае, што агульная колькасць людзей, якіх «папрасілі» сысці па ўсёй краіне пасля жніўня, блізкая да сотні (у гэты лік уваходзяць і эксперты, і лабаранты, і кіроўцы).
«Колькі на сённяшні дзень усяго свабодных ставак у судовай медыцыне? Пра які некамплект судовых медыкаў ідзе гаворка?» — спыталі мы ў Аляксея Волкава.
«У мяне такое адчуванне, што гэта булінг замест тэлефоннай лініі. Усе пытанні — у аддзел кадраў», — адказаў Аляксей Волкаў.
Чытайце таксама:
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні





