На папярэднім этапе праверкі інспектары будуць вызначаць, ці існуе перавышэнне расходаў над даходамі.
Да наступнага этапу яны пяройдуць, калі сума перавышэння складае 500 і больш базавых велічынь (на сёння гэта сума ад 14,5 тысячі рублёў). Тады падаткавікі запатрабуюць тлумачэнні аб крыніцах даходаў.
Пакуль няма дакладнай яснасці, ці будзе новаўвядзенне распаўсюджвацца на праверкі, пачатыя пасля 1 студзеня 2022 года. Калі чалавек у тлумачэннях аб крыніцах даходаў пазначыць даходы, атрыманыя раней за дзесяць правяраемых гадоў, то правераны можа быць і больш працяглы перыяд.
Важна: калі праверка праводзіцца па запыце сілавікоў, супастаўляць даходы і расходы будуць незалежна ад сумы, чалавек адразу будзе вымушаны прадаставіць тлумачэнні аб крыніцах даходаў, звесткі і дакументы, звязаныя з правядзеннем праверкі. Падатковая дае 30 дзён, каб чалавек паспеў сабраць усе дакументы.
Яшчэ адзін момант. Калі інспектары высвятляць, што даход быў атрыманы ў выніку фармальнай здзелкі, мэтай якой было толькі сысці ад сплаты падаткаў, то-бок ніякіх прававых наступстваў, зменаў правоў і абавязкаў бакоў не адбылося, то з такіх даходаў давядзецца сплаціць падатак. Стаўка падаходнага падатку з сум перавышэння расходаў над даходамі з 2022 года плануецца у памеры 20%.
***
Калі ў вас ёсць пытанні пра падаткі, можаце задаць іх у наш бот у Тэлеграме, а мы разам з экспертамі пастараемся на іх адказаць.





