Плаціць падатак за першую кватэру не будуць пенсіянеры, інваліды І і ІІ групы, непаўналетнія, асобы, прызнаныя недзеяздольнымі, салдаты тэрміновай службы, тыя, хто праходзіць альтэрнатыўную службу, ветэраны.

Сёння дэпутаты прынялі законапраект па падатках у першым чытанні. 

Раней падатак на нерухомасць плацілі толькі тыя, у чыёй уласнасці былі дзве кватэры і больш.

Збор мяркуюць зрабіць памерам у 0,1% ад разліковага кошту жылля. Па падліках Мінфіна, у сярэднім падатак складзе 50 рублёў у Мінску і 25 рублёў — у рэгіёнах.

МПЗ: Падатак на нерухомасць для ўсіх уладальнікаў кватэр не новы, а адмена льготы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?