14.12.2021 / 16:34 Бел / Łac / Рус Ініцыятыву By_help прызналі экстрэмісцкім фармаваннем Экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя ініцыятывы By_help, Беларусам.рl і Media Solidarity Belarus. BY_help заснавалі Аляксей Лявончык і Андрэй Стрыжак. На пачатку снежня экстрэмісцкім фармаваннем таксама прызналі Фонд салідарнасці BY_SOL, а таксама праекты Voices from Belarus і Digital Solidarity.