На бягучы год месячная мінімальная заработная плата ў Беларусі была ўстаноўлена ў памеры 400 рублёў.
Цяпер памер мінімальнага заробку павінен складаць не менш за 30% ад прагнознага значэння намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы па краіне.
Мінімальная зарплата ў Беларусі ніжэйшая, чым у суседніх краінах.
Напрыклад, у Расіі мінімальны заробак з 2022 года вырасце да 13 600 расійскіх рублёў (469 беларускіх).
Ва Украіне мінімалка дасягнула 6 500 грыўняў (610 рублёў).





