Паводле яго слоў, прысуды «з'яўляюцца часткай жорсткіх і сістэматычных рэпрэсій супраць усіх незалежных галасоў у Беларусі». Брусель асуджае «працяглыя грубыя парушэнні мінскім рэжымам правоў чалавека і асноўных свабод».
«ЕС паўтарае сваё патрабаванне неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных», — падкрэслівае Стана.
Таксама пракаментаваў сённяшнія прысуды дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.
«Мы асуджаем вынесеныя сёння палітычна матываваныя прысуды беларускім апазіцыянерам Сяргею Ціханоўскаму, Мікалаю Статкевічу і журналісту Ігару Лосіку. Мы заклікаем неадкладна і безумоўна вызваліць іх і больш за 900 палітвязняў, якія ўтрымліваюцца рэжымам Лукашэнкі», — напісаў Блінкен у твітары.





