Аляксандр Велясніцкі з сям'ёй. Фота: сямейны архіў
Былы афіцэр-памежнік, а цяпер палітвязень Аляксандр Велясніцкі адмовіўся ад медаля 3 ступені за бездакорную службу ў жніўні 2020 года, асудзіўшы такім чынам гвалт у дачыненні да мірных людзей. 29 верасня ён быў затрыманы за каментарый па «справе Зэльцэра».
14 снежня ў дом да Велясніцкіх прыйшлі сілавікі, далі азнаёміцца жонцы Аляксандра з пастановай і сказалі выдаць медаль мужа з пасведчаннем на ўзнагароду.
— Пасля звальнення з пагранслужбы мужу пакінулі права насіць парадную форму з усімі сумленна заслужанымі ўзнагародамі. Але, мяркуючы па апошніх дзеяннях, я не выключаю, што яго могуць пазбавіць звання афіцэра, — распавяла Аксана Велясніцкая.
У траўні 2020 года Лукашэнка ўжо пазбавіў званняў больш за 80 былых вайскоўцаў і сілавікоў.
Улады Беларусі аднеслі да «дыскрэдытуючых» учынкаў экс-сілавікоў удзел у пратэстах і асуджэнне імі гвалту з боку былых калег.
Падпалкоўніка запасу, які ўдзельнічаў у відэазвароце афіцэраў супраць гвалту, пакаралі трымя гадамі хатняй хіміі





